Беларуская Служба

У Сілескім ваяводстве надалей фіксуецца найбольш новых выпадкаў COVID-19

29.06.2020 15:07
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што цягам апошніх сутак былі пацверджаныя 247 новых каранавірусных інфекцый.
  COVID-19
Тэст на COVID-19fernandozhiminaicela /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што цягам апошніх сутак былі пацверджаныя 247 новых каранавірусных інфекцый. Шэсць чалавек памерлі, выздаравелі 349 чалавек.

У агульнай складанасці тэсты пацьвердзілі ў Польшчы 34 тысячы 154 выпадкi COVID-19. Памерла 1 тысяча 444 чалавекі, а 20 тысяч 897 пацыентаў акрыялі.

Цягам апошніх сутак найбольш заражэнняў каранавірусам (78) было пацверджана ў Сілескім ваяводстве.

Колькасць ложкаў у шпіталях, занятых пацыентамі з COVID-19, складае 1 тысячу 797. У каранціне знаходзяцца 83 тысячы 460 чалавек, а 14 тысяч 469 - пад эпідэміялагічнам наглядам.

аз