На працягу многіх гадоў паўночнакарэйскія хакеры спрабавалі ўзламаць камп'ютары супрацоўнікаў ААН і службовых асоб дзяржаў-членаў, у тым ліку непасрэдна датычных да працы Савета бяспекі.
Гэтая інфармацыя змяшчаецца ў справаздачы спецыяльнай следчай групы ААН, якая займалася расследаваннем справы. Асноўныя тэзы дакументу публікуюцца на спецыялізаваным партале NKNews, які займаецца Паўночнай Карэяй.
Так званае шкоднаснае праграмнае забеспячэнне размяшчалася ў электронных лістах і паведамленнях, якія адпраўляліся праз папулярныя сэрвісы абмену паведамленнямі, каб хакеры маглі пранікнуць у кампʼютары, якія належаць чыноўнікам.
Атакі з выкарыстаннем папулярнага камунікатара WhatsApp, які лічыцца бяспечным з-за шыфравання паведамленняў, былі асабліва небяспечнымі. На думку экспертаў ААН, метады паўночнакарэйскіх хакераў становяцца ўсё больш хітрымі.
яс