Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Завяршаецца фестываль польскіх кінафільмаў у Парыжы

13.09.2020 12:04
Галоўная мэта фестывалю – пазнаёміць французаў з польскай кінематаграфіяй.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Парыжы сёння апошні, трэці дзень фестывалю польскіх кінафільмаў «Кінапольшча». Мерапрыемства адбываецца ў 13-ты раз, яго ладзіць Польскі інстытут у Парыжы.

У цэнтры французскай сталіцы, у кінатэатры «Арлекін» праходзіць паказ польскіх кінакарцін, якія атрымалі прызы між іншым на фестывалях у Гдыні ды Быдгашчы. Галоўная мэта фестывалю – пазнаёміць французаў з польскай кінематаграфіяй, паколькі сучасныя польскія фільмы не заўсёды маюць магчымасць трапіць у масавы распаўсюд у Францыі.

Арганізатары прадбачылі таксама сустрэчы з гледачамі. Гэта самыя розныя людзі – з аднаго боку французы розных пакаленняў, з іншага боку эмігранты з Польшчы ды асобы з польскімі каранямі, – адзначыла дырэктар Польскага інстытуту ў Парыжы Анна Білас.

нг