Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На платформе „Голас” Каардынацыйны савет падтрымалі 310 тысяч беларусаў

20.09.2020 11:38
Прызнанне Каардынацыйнага савета - важная ўмова агульнай перамогі, пераконваюць ініцыятары акцыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: No-longer-her/pixabay.com/CC0 Public Domain

На платформе „Голас” Каардынацыйны савет падтрымалі 310 тысяч беларусаў.  Ініцыятары акцыі пераконваюць, што прызнанне Каардынацыйнага савета - важная ўмова агульнай перамогі.

 „Ад глыбокага палітычнага крызісу краіну можа выратаваць толькі дыялог народа і ўлады. Менавіта для арганізацыі такога дыялога створаны Каардынацыйны савет. Аднак рэжым не хоча слухаць людзей і перашкаджае нам у працы. Ён працягвае адрывацца ад рэчаіснасці і ўпэўнена вядзе Беларусь да прававога, эканамічнага і знешнепалітычнага дэфолту”, - пераконвае Святлана Ціханоўская разам з членамі прэзідыума Каардынацыйнага савета.

Ініцыятары акцыі заклікалі беларусаў падтрымаць Каардынацыйны савет - як асноўнае прадстаўніцтва беларускага грамадства. Паводле іх, гэта можа паскорыць працэс перамен і дазволіць хутчэй сесці за стол перамоў.

Нагадваем, платформа „Голас” вяла паралельны падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня.

аз