Больш за 100 тысяч чалавек узялі ўдзел у Маршы салідарнасці ў Мінску, паведаміла „Наша Ніва". Сайт паведамляе таксама пра тое, што ў Мінску каля 14:35 пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам.
Праблемы такія ж, як і ў мінулыя нядзелі: сайты альбо зусім не загружаюцца, альбо гэта адбываецца з вялікай часовай затрымкай. Месенджары, адпаведна, таксама працуюць з перабоямі — медыя-файлы прапампоўваюцца не ва ўсіх, паведамленні могуць не прыходзіць і не адпраўляцца. З фіксаванай сувяззю праблем на момант публікацыі нататкі няма, таксама працуе 2Г-сувязь.
У сваю чаргу інтэрнэт-часопіс „Бинокль” паведаміў, што на вуліцы Савецкай у Брэсце міліцыя страляла ў паветра падчас сутычак з пратэстоўцамі.
Пра затрыманні паведамляюць, міż іншым, з Мінска, Магілёва, Гродна і Гомеля.
аз