X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

П. Усаў: Сустрэча Качанавай са студэнтамі - гэта імітацыя дыялогу

04.11.2020 17:25
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава 3 лістапада прыехала ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе абмеркавала грамадска-палітычную сітуацыю з прадстаўнікамі студэнцкіх стачкамаў.
Аўдыё
  • П. Усаў: Сустрэча Качанавай са студэнтамі - гэта імітацыя дыялогу
, 1  2020
Мінск, 1 лістапада 2020 году PAP/EPA/STR

Пачалося з абмеркавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Студэнты казалі аб іх фальсіфікацыі і гвалце на пратэстах у дачыненні да мірных грамадзян. На гэта Качанава заявіла, што факты фальсіфікацыі выбараў не ўстаноўлены.

Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што прыезд Качанавай – гэта выключна імітацыя дыялогу, які ператварыўся ў палітыку пагрозаў.

- Яна агучыла ўсё, што апошнім часам казаў Лукашэнка. Што ніякага крызісу ў Беларусі няма, што ўсе працэсы адбываюцца згодна з законам, гвалту ў дачыненні да грамадзян няма. Гэта паказвае, што ўлада цалкам закрылася на патрабаванні, чаканні грамадства. Улада будзе гнуць сваю лінію, не зважаючы на пратэсты, на тое, што змянілася стаўленне да прадстаўнікоў улады, якая для большасці – крымінальная ўлада, дыялог з якой проста немагчымы. Качанава яшчэ раз паказала, што дыялог магчымы толькі па пастулатах, якія ўлада навязвае грамадству.

У далучаным гукавым файле таксама слухайце каментар аб уручэнні давярыцельных грамат апостальскім нунцыем беларускім уладам. Павал Усаў таксама адкажа на пытанне, на якім этапе беларускай рэвалюцыі мы знаходзімся.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка