X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У Варшаве запланавана навуковая канферэнцыя па беларускай дзяржаўнасці

03.12.2020 10:02
25 сакавіка 2021 г. у Варшаве пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская ідэнтычнасць: вопыт мінулага і выклікі сучаснасці».
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". Канферэнцыя 25.03.2021 г.
  .
Плакат Уладзіміра Цэслера.Uladzimir Tsesler

Кафедра міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта запрашае вучоных з Польшчы, Беларусі і ўсяго свету прыняць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская ідэнтычнасць: вопыт мінулага і выклікі сучаснасці», якая адбудзецца ў Варшаве 25 сакавіка 2021 г. Навуковы форум прымеркаваны к 30-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларусі.

У арганізацыйны камітэт канферэнцыі ўвайшлі Яанна Гэтка і Юры Грыбоўскі, кіраўнік і намеснік кіраўніка кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта.

25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта падзея з’яўляецца ўвасабленнем тагачасных імкненняў беларускага народа да незалежнасці. Нягледзячы на непрацяглае існаванне, БНР пакінула выразны след у драматычнай гісторыі Беларусі, пракладаючы шлях наступным ініцыятывам, мэтай якіх было стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы. Намаганні беларусаў стварыць незалежную дзяржаву далі вынік, калі ў працэсе распаду Савецкага Саюза на карце свету з’явілася Рэспубліка Беларусь. 25 жніўня 1991 года была нададзена сіла канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, прынятай 27 ліпеня 1990 года, а 19 верасня 1991 года БССР была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь, а яе дзяржаўнымі сімваламі сталі герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг.

Яанна Гэтка: — 25 сакавіка 1918 года і 25 жніўня 1991 года — гэта ключавыя даты ў беларускай гісторыі, паколькі дзякуючы ім свет даведаўся аб Беларусі як самастойным дзяржаўным арганізме.

Нягледзячы на блізкае суседства, веды польскага грамадства пра беларусаў і Беларусь па-ранейшаму даволі павярхоўныя і агульныя. Няшмат вядома пра гісторыю беларускага шляху да незалежнасці.

30-я гадавіна абвяшчэння сучаснай беларускай дзяржавы з’яўляецца добрай нагодай, каб паразважаць пра той шлях, які прайшлі беларусы ад моманту нараджэння на парозе XX стагоддзя канцэпцыі сучаснага беларускага народа да з’яўлення на карце Еўропы незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Мы прапануем уважліва разгледзець структуру беларускай нацыянальнай ідэі, яе перамогі і паражэнні. Нашай мэтай з’яўляецца аналіз унутраных і знешніх фактараў, якія паўплывалі на развіццё нацыянальнага руху, а таксама на культурную і палітычную ідэнтычнасць беларусаў. Асаблівую ўвагу мы хацелі б звярнуць на ролю такіх фактараў фарміравання ідэнтычнасці, як мова і культура. Акрамя гэтага належыць прааналізаваць спробы стварэння беларускай дзяржаўнасці, якія адбываліся на працягу XX стагоддзя, а таксама знайсці прычыны іх няўдачы. Варта таксама паразважаць над тымі дылемамі і выклікамі, перад якімі апынулася маладая беларуская дзяржава пасля 1991 года, якія паўплывалі на цывілізацыйны выбар гэтай краіны.

Канферэнцыя мае міждысцыплінарны характар. Гісторыя беларускага шляху да незалежнасці будзе прадстаўлена як з перспектывы гісторыкаў і палітолагаў, так і з пункту гледжання культуролагаў, літаратуразнаўцаў і мовазнаўцаў.

Юры Грыбоўскі:Галоўнымі тэмамі канферэнцыі вызначаны: культурныя ўмовы развіцця беларускага нацыянальнага руху; беларускае нацыянальнае адраджэнне ў пачатку ХХ стагоддзя: ідэя і рэчаіснасць; беларускі нацыянальны рух у кантэксце савецкага і нямецкага таталітарызму; беларуская палітычная і інтэлектуальная думка ў ХХ стагоддзі; Рэспубліка Беларусь пасля 1991 года: у пошуках нацыянальнай і палітычнай ідэнтычнасці; змаганне вакол гістарычнай памяці беларусаў; лёсавызначальныя падзеі ў беларускай культуры і літаратуры; галоўныя элементы дыскусіі аб беларускай ідэнтычнасці: мова і культура.

Суарганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў ЗША і Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе. Гэта вялікі гонар, што мы можам супрацоўнічаць з гэтымі ўстановамі.

Прадугледжаны асабісты ўдзел у канферэнцыі (20-хвілінны выступ падчас пленарнага пасяджэння або ў секцыях) і завочная форма ўдзелу.

Плануецца дыскусія па выбраных аспектах галоўнай тэмы канферэнцыі. Рабочыя мовы канферэнцыі: польская, беларуская, англійская. Арганізацыйны камітэт пацвердзіць па электроннай пошце атрыманне заяўкі. Арганізатары пакідаюць за сабой права адмовы ва ўдзеле ў канферэнцыі тым асобам, чые даклады не будуць адпавядаць тэматыцы канферэнцыі. Па выніках канферэнцыі плануецца публікацыя яе матэрыялаў у выглядзе рэцэнзаванага навуковага выдання. Аплата за ўдзел у канферэнцыі: 400 злотых (100 еўра ў выпадку іншаземцаў); удзельнікі з Беларусі вызваляюцца ад аплаты. Нумар рахунку, на які належыць унесці аплату, будзе пададзены ў асобным паведамленні пасля таго, як заяўка будзе прынята. Аплата за ўдзел у канферэнцыі ўключае ў сябе пакрыццё коштаў арганізацыі навуковага форуму, у тым ліку пачастунак падчас перапынкаў на каву (гарбату), абед, а таксама падрыхтоўку да выдання матэрыялаў удзельнікаў канферэнцыі. Удзельнікі або ўстановы, якія іх накіроўваюць на канферэнцыю, самастойна аплачваюць праезд і пражыванне. Каб прыняць удзел у канферэнцыі, неабходна зарэгістравацца, запоўніўшы адпаведную анкету. Запоўненую анкету трэба даслаць не пазней за 20 лютага 2021 г. на адрас: ksi@uw.edu.pl.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Часопіс Варшаўскага ўніверсітэта публікуе даследаванні па гісторыі Беларусі

08.10.2020 09:03
Убачыў свет пяты том часопіса „Przegląd Środkowo-Wschodni”.