Беларуская Служба

Еўрапейскае касмічнае агенцтва аб'явіла набор у касманаўты

11.02.2021 16:03
Агенцтва прымае новых супрацоўнікаў упершыню за апошнія 11 гадоў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/3000ad

Ежы Рафальскі з планетарыя ў Торуні падкрэслівае, што часу для рашэння няшмат. У сакавіку-красавіку трэба падаваць заяўкі.

- Ёсць пэўныя абвастрэнні. Напрыклад узрост – больш за 27 гадоў. Аднак не патрабуецца ўжо добры стан здароўя. Таксама будуць разглядацца кандыдаты з невялікай інваліднасцю, бо ж космас становіцца нам усё бліжэй. Некалі Міраслаў Гермашэўскі расказваў нам, як важна мець добрага сябра на борце касмічнага судна. Людзі там знаходзяцца ў вялікім стрэсе і вельмі лёгка пасварыцца. Такія сітуацыі здараліся ў мінулым: двое расійскіх касманаўтаў на арбіце крыху пашарпалі адзін аднаго.

Раней астранаўты найчасцей былі ваеннымі лётчыкамі, але сёння зусім інакш, кажа Пшэмыслаў Рудзь з Польскага касмічнага агенцтва.

- Цяпер на касмічнай арбіце патрэбныя не толькі салдаты, патрабуюцца спецыялісты з розных галін. Таму бяруць лекараў, біёлагаў, геафізікаў, інжынераў. Карацей, шанец мае кожны: натураліст, інжынер, лётчык, аднак пры ўмове, што яго здольнасці будуць патрэбнымі для ажыццяўлення ў касмічнай прасторы вызначаных эксперыментаў.

Якія гэты эксперыменты? – Ежы Рафальскі

- Праводзяцца шматлікія даследаванні – напрыклад вырошчванне раслін, бо ж астранаўты рыхтуюцца да вытворчасці ежы ў касмічнай прасторы, да вытворчасць лекаў. Таксама патрэбныя рамонты міжнароднай касмічнай станцыі, якая кружыцца 400 км па-над зямлёю.

Астранаўты павінны таксама дбаць пра свой фізічны стан, кажа Пшэмыслаў Рудзь.

-Касмічная прастора для арганізму чалавека вельмі дэструктыўная. Доўгае знаходжанне на арбіце прачыняецца да цягліцавай дыстрафіі, дэкальцыфікацыі костак, выклікае кардыялагічныя праблемы, таму на арбіце неабходна вызначаны час займацца фізічнымі практыкаваннямі на спецыяльных прыладах.

Еўрапейскае касмічнае агенцтва прыме на стаўку 6 чалавек, якія ў будучыні паляцяць у космас. Набор пачнецца напрыканцы сакавіка і закончыцца ў траўні. А канчатковы спісак выбраных астранаўтаў будзе абвешчаны ў кастрычніку 2022 году.

яс/ПР1

 

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка