Беларуская Служба

Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза

01.07.2021 08:11
З прапановай выключыць Белтэлерадыёкампанію з арганізацыі выступіла Швецыя.
    ,  :   ,     1,
Кадры здзекаў над Мікалаем Дзядком, распаўюсджаныя БТКрыніца: Скрыншот з відэа, паказанага на тэлеканале "Беларусь 1",Крыніца: euroradio

Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Гэта адбылося 30 чэрвеня на пасяджэнні выканаўчага савета арганізацыі. Пра гэта "Еўрарадыё" паведамілі яе прадстаўнікі. З 1 ліпеня БТРК больш не зможа атрымаць доступ да шэрагу паслуг, даступных для членаў ЕВС. Сярод іх:

■ абмен навінамі і музычным кантэнтам;

■ правы на трансляцыю пэўных музычных і спартыўных мерапрыемстваў;

■ юрыдычную, тэхнічную і даследчую экспертызу;

■ паслугі па абароне інтарэсаў.

У канцы траўня Еўрапейскі вяшчальны саюз запатрабаваў ад Белтэлерадыёкампаніі тлумачэнняў за паказ здзекаў з людзей. І даў на гэта два тыдні. Членства БТРК было замарожана.

Яшчэ ў красавіку кіраўнік  Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка звярнуўся ў EBС з просьбай вывучыць датычнасць Белтэлерадыёкампаніі да катаванняў: у эфіры паказвалі збітых людзей на фоне дзяржаўнага сцягу РБ (у якасці прыкладу было далучана відэа са збітым палітвязнем Мікалаем Дзядком, якога цяпер судзяць у Мінску).

З прапановай выключыць Белтэлерадыёкампанію з арганізацыі выступіла Швецыя.

эж


EBU чакае ад БТ тлумачэнняў наконт відэа здзекаў над затрыманымі

27.04.2021 09:36
EBU збірае факты (і спрабуе іх пацвердзіць) пра сітуацыю ў краіне праз АБСЕ і Савет Еўропы, праз журналісцкія арганізацыі. 

Больш за 50 сусветных НДА звярнуліся да Nestle з заклікам не замаўляць рэкламу на БТ

25.06.2021 16:43
«Ніводная іншая замежная кампанія не фінансуе дзяржаўную тэлепрапаганду рэжыму Лукашэнкі так, як Nestle».