У чэрвені індэкс фінансавай актыўнасці (PMI) для польскай прамысловасці склаў 59,4 пункта, то бок павысіўся ў параўнанні з траўнем на 2,2 пункта (57,2), паведаміла кампанія Markit, якая распрацоўвае індэкс.
Аўтары дакладу паказалі, што на паляпшэнне сітуацыі ў прамысловасці паўплывала змякчэнне санітарна-эпідэмічных абмежаванняў і звязаны з гэтым рост попыту. У той жа час вялікая колькасць новых заказаў прывяла да павелічэння часу паставак і павелічэння аб'ёмаў спазненняў у вытворчасці.
У дакладзе таксама звяртаецца ўвага на высокі ўзровень інфляцыі вытворчых коштаў і гатовай прадукцыі.
Індэкс фінансавай актыўнасці вызначаецца на аснове апытанняў, якія запаўняюць менаджары. Паказчык ніжэй за 50 балаў азначае, што яны чакаюць пагаршэння сітуацыі. Вышэйшы ўзровень паказчыка азначае, што кампаніі настроеныя аптымістычна.
аз