Беларуская Служба

Ва Уроцлаве ўшанавалі памяць львоўскіх прафесараў

05.07.2021 14:24
Сярод 45 ахвяр масавага забойства былі, у прыватнасці, польскі пісьменнік Тадэвуш Бой-Жаленскі, рэктар універсітэту Яна Казіміра, прафесар Раман Лонгшам дэ Берʼе і яго трое сыноў.
  ,
Помнік львоўскім прафэсарам, Уроцлаў CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=613050

Ва Уроцлаве ўшанавалі памяць львоўскіх прафесараў, забітых нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў 1941 годзе. Прадстаўнікі гарадской улады Уроцлава, самакіравання і ўроцлаўскіх навучальных устаноў усклалі кветкі і вянкі да помніка львоўскіх прафесараў, пішуць на партале dzieje.pl.

4 ліпеня 2021 года мінула 80 гадоў з дня забойства львоўскіх прафесараў. У ліпені 1941 года нямецкія войскі расстралялі на Вулецкіх пагорках 25 прафесараў львоўскіх вышэйшых навучальных устаноў, а таксама членаў іх сем'яў. Сярод 45 ахвяр масавага забойства былі, у прыватнасці, польскі пісьменнік Тадэвуш Бой-Жаленскі, рэктар універсітэту Яна Казіміра, прафесар Раман Лонгшам дэ Берʼе і яго трое сыноў, рэктар Львоўскай палітэхнікі, прафесар Кацпер Вайгель ды шмат іншых выбітных дзеячаў навукі, пісалі на партале dzieje.pl.

эж