Беларуская Служба

«Наша ніва» прыпыніла працу рэдакцыі ў Мінску

14.07.2021 09:13
«Працаваць незалежным журналістам у краіне – гэта тое ж самае, што здзейсніць самагубства»
.
..

Найстарэйшая беларускамоўная газета «Наша ніва» прыпыніла працу рэдакцыі ў Мінску. Частка журналістаў «Нашай нівы» працуе з-за мяжы, частка знаходзіцца ў Беларусі.
«Працаваць незалежным журналістам у краіне – гэта тое ж самае, што здзейсніць самагубства», – сказала на прэс-канферэнцыі дырэктар выдавецтва «Наша ніва» Анастасія Роўда:

- Для нас было прынцыпова заставацца са сваім народам да апошняга. І мы гэта рабілі. Цяпер, калі чацвёра нашых калег за кратамі, гэта немагчыма. Мы думаем пра варыянт працы з-за мяжы, як бы цяжка нам не было пра гэта думаць. Мы хацелі быць у краіне. Для нас гэта вялікае трагедыя, што мы павінны думаць, як выехаць з краіны, а не пра тое, як туды хутчэй вярнуцца. Цяпер мы працуем над аднаўленнем сайта, у нас ёсць архівы, мы былі гатовыя да такой сітуацыі. І хоць ты можаш рыхтавацца да ўсяго, то ты нікалі не будзеш гатовы да таго, што менавіта адбылося. Удар у нашай краіне можа прыйсці адтуль, адкуль ты не чакаў.

8 ліпеня сайт газеты «Наша ніва» быў заблакаваны. Беларускія службы правялі ператрус у рэдакцыі і затрымалі трое вядучых журналістаў і бухгалтара. Цяпер сачыць за актуальнымі навінамі «Нашай нівы» можна ў сацыяльных сетках.

Газета «Наша ніва» лічыцца адным з сімвалаў незалежнай Беларусі. Пачала з'яўляцца ў 1906 г. у Вільні. У часы царскага рэжыму яна падвяргалася цэнзуры за прапаганду ідэі незалежнасці беларускай дзяржавы. У часы Аляксандра Лукашэнкі яна была пазбаўлена магчымасці друкавацца ў Беларусі і распаўсюджваць у шапіках і праз падпіску па пошце. Тры гады таму газета перастала зʼяўляцца на паперы, была даступнай толькі ў Інтэрнэце.

яс