Беларуская Служба

Амаль 1/4 польскай алімпійскай каманды ў Токіа - вайскоўцы

17.07.2021 15:17
З 215 спартсменаў, якія прадстаўляюць Польшчу на Алімпійскіх гульнях у Токіа, 61 чалавек – гэта вайскоўцы Войска Польскага.
.
. PAP/EPA/FRANCK ROBICHON

Кіраўнік Цэнтральнай ваенна-спартыўнай каманды палкоўнік Томаш Бартковяк заявіў, што гэта гістарычны момант. Для параўнання, у мінулых Алімпійскіх гульнях у Ры́а-дэ-Жанэ́йра прынялі ўдзел 39 вайсковых, трое з іх стаялі на п'едэстале.

Палкоўнік Томаш Бартковяк адзначыў, што ядром польскай каманды з’яўляюцца лёгкаатлеткі ў эстафеце 4х400 метраў. Бартковяк таксама разлічвае на фехтавальшчыцу, байдарачнікаў, весляроў і барцоў.

Гульні ў Токіа пачынаюцца 23 ліпеня і працягваюцца да 8 жніўня. Польская каманда прыме ўдзел у 138 з 339 спаборніцтвах у 28 дысцыплінах.

Польскае радыё накіроўвае ў Японію 10 спартовых журналістаў і 2 інжынераў. Запланавана 120 гадзін вяшчання.

ав

Цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў можа прайсці без заўзятараў

07.07.2021 08:01
Разглядаецца і магчымасць правядзення спаборніцтваў без балельшчыкаў.