Беларуская Служба

У Італіі праходзяць урачыстасці з нагоды 77-й гадавіны вызвалення Анконы 2-м Польскім корпусам

17.07.2021 14:42
Два польскія ветэраны Другой сусветнай вайны прыбылі ў Анкону на ўрачыстасці.
Сцяг Польшчыsatynek/pixabay.com/CC0

Два польскія ветэраны Другой сусветнай вайны прыбылі ў Анкону ў Італіі на 77-ю гадавіну вызвалення гэтага порта на Адрыятыцы 2-м польскім корпусам генерала Уладзіслава Андэрса. Гэта Капітан Уладзіслаў Дамброўскі і лейтэнант Януш Максімовіч. Удзельнікі баявых дзеянняў прыбылі ўпершыню пасля ўспышкі пандэміі.

18 ліпеня 1944 г. 2-гі польскі корпус вызваліў партовы горад Анкону на Адрыятыцы. Захоп Анконы і ўсёй адрыятычнай часткі рэгіёну Марке, якая была самастойнай аперацыяй польскай арміі, садзейнічаў скарачэнню часу баёў саюзнікаў з Германіяй у Італіі.

Святкаванні пачаліся ў суботу ў суседнім Ларэта, дзе знаходзіцца базіліка, выратаваная ад пажару ў 1944 годзе польскімі салдатамі. Каля 1100 польскіх салдат, якія загінулі на Адрыятычным фронце, пахаваны на мясцовых ваенных могілках.

Кіраўнік упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных Ян Юзаф Каспшык адзначыў заслужаных медалямі «Pro Bono Poloniae» і «Pro Patria».

Асноўныя святкаванні юбілею пройдуць у нядзелю ля гарадской брамы ХІХ стагоддзя – Порта-Санта-Стэфана, праз якую польскія салдаты прайшлі 77 гадоў таму.

ав