Беларуская Служба

АНН анансавала справаздачу аб прымусовай пасадцы самалёта Ryanair у Мінску

04.09.2021 10:29
Савет ICAO, якая з'яўляецца спецыялізаванай установай ААН, будзе праінфармавана аб актуальным стане расследавання 13 верасня
Samolot Boeing 737 firm Ryanair, ten sam, który został zmuszony do awaryjnego lądowania w maju w Mińsk
Samolot Boeing 737 firm Ryanair, ten sam, który został zmuszony do awaryjnego lądowania w maju w MińskMS_Digital/Shutterstock

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) анансавала даклад аб прымусовай пасадцы ў Мінску самалёта авіякампаніі Ryanair і затрыманні беларускага апазіцыйнага журналіста і блогера Рамана Пратасевіча. Вынікі расследавання і зробленыя на яго аснове высновы, як чакаецца, будуць прадстаўлены ў лістападзе, заявілі ў ICAO ў пятніцу, 3 верасня.

Савет арганізацыі, якая з'яўляецца спецыялізаванай установай ААН, будзе праінфармавана аб актуальным стане расследавання 13 верасня, адзначылі ў ICAO. Калі члены савета будуць згодныя, тады ж прамежкавыя вынікі будуць і апублікаваныя.

Раней група Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі прыязджала ў Беларусь для расследавання інцыдэнту з рэйсам Ryanair, пасля пасадкі якога былі затрыманыя беларускі апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і ягоная спадарожніца, грамадзянка Расеі Софʼя Сапега.

Як адзначыў тады кіраўнік групы ICAO Сільвен Лефаер, дзякуючы папярэдняй працы ён і яго калегі ўжо змаглі скласці «агульную карціну падзей». «Цяпер нам трэба ўдакладніць шэраг фактаў, а таксама сабраць дадатковую інфармацыю і матэрыялы», – тлумачыў Лефаер мэта візіту групы Ў Мінск.

Самалёт Ryanair Boeing 737, які ляцеў з Афін у Вільню, экстранна прызямліўся ў Мінску 23 траўня. Заходнія авіякампаніі па рэкамендацыі сваіх урадаў пачалі абмінаць паветраную прастору Беларусі.

dw/эж