Беларуская Служба

Гомельскага валанцёра, які адправіў палітвязням 2500 лістоў, правяраюць на фінансаванне экстрэмізму

19.10.2021 14:36
Маці Іллі падкрэслівае, што ніякай іншай афіцыйнай інфармацыі пра сапраўдныя прычыны зняволення яе сына яна дагэтуль не атрымала.
.
І. МіронаўКырніца: nashaniva

Гомельскаму валанцёру Іллю Міронаву могуць інкрымінаваць фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Ён цяпер знаходзіцца ў ізалятары. Міронава затрымалі 30 верасня за каментары пра загінулага супрацоўніка КДБ. Валанцёр вядомы тым, што напісаў больш за 2500 лістоў зняволеным, піша "Наша Ніва".

Палітвязню Іллю Міронаву, які знаходзіцца ў гомельскім СІЗА № 3, могуць інкрымінаваць частку 1-ю артыкула 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Гэта вынікае з адказу з РАУС Савецкага раёна Гомеля, які прыйшоў актывісту на хатні адрас.

Маці Іллі падкрэслівае, што ніякай іншай афіцыйнай інфармацыі пра сапраўдныя прычыны зняволення яе сына яна дагэтуль не атрымала ані ад праваахоўных органаў, ані ад адвакатаў:

– Што яму інкрымінуюць, мне ніхто не паведаміў. Адвакат нават не мае права нумар артыкула назваць. Але яшчэ да арышту Ілля ва УУС напісаў ліст і прасіў сказаць, што з яго маёмасцю, якую ў ліпені ў яго канфіскавалі падчас ператрусу. Прыйшоў адказ на гэты ліст. А там выразна напісана – частка 1-я артыкула 361-2.

эж


У Крычаве затрымалі журналіста і экс-рэдактара газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага

17.10.2021 19:03
Журналіст затрыманы да суда.

Непаўналетняга Мікіту Залатарова, які хварэе на эпілепсію, 13 дзён трымалі ў ШІЗА

18.10.2021 15:28
Спачатку ён атрымаў 7 сутак ШІЗА, затым яго вывелі ў калідор і завялі назад у ізалятар яшчэ на 6 сутак.

Яшчэ аднаго чалавека асудзілі за «абразу Чамаданавай»

19.10.2021 09:06
Віктару Лебедзеву прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі» за абразлівы каментар у адрас Чамаданавай пад пастом пра суд за абразу Чамаданавай