Беларуская Служба

З 1 студзеня бальніцы на Падляшшы скароцяць колькасць кавідных месцаў

31.12.2021 09:32
Паводле ўладаў ваяводства, гэта дазволіць астатнім аддзяленням шпіталяў паступова вяртацца да працы ў нармальным рэжыме.
Здымак мае ілюстрацыйны характарFoto: Parentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 студзеня 2022 года тры бальніцы на Падляшшы скароцяць колькасць кавідных месцаў агулам на 88 ложкаў. Рашэнне па гэтай справе прыняў падляшскі ваявода.

У тым ліку Ваяводская бальніца ў Беластоку вызваліць 39 месцаў, Універсітэцкая бальніца ў Беластоку – 29, у тым ліку 13 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, а бальніца ў Аўгуставе – 20 месцаў.

Паводле прэс-службы Падляшскага ваяводы, на прызначэнне кавідных месцаў для іншых пацыентаў дазваляе эпідэмічная сітуацыя ў ваяводстве. Гэта таксама дазволіць паступова аднаўляць нармальную працу астатніх аддзяленняў у падляшскіх шпіталях.

Улады Падляшскага ваяводства паведамілі, што цягам апошніх дзён колькасць шпіталізаваных пацыентаў, хворых COVID-19 не перавышае 500 чалавек.

PAP/ аз

За суткі ў Польшчы памерлі 794 чалавекі, якія хварэлі COVID-19

29.12.2021 18:15
Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра смерць 794 пацыентаў, хворых COVID-19.

10 студзеня дзеці вернуцца на заняткі ў школы

30.12.2021 14:44
9 студзеня ва ўсіх пачатковых і сярэдніх школах у Польшчы ажыццяўляецца дыстанцыйнае навучанне.