Беларуская Служба

Лукашэнка: Былыя рэспублікі СССР могуць далучыцца да Саюзу Беларусі і Расіі

29.04.2022 14:17
А тым часам ніводная з дзяржаў-членаў АДКБ не жадае прымаць рашэнне пра ўдзел у «міратворчых аперацыях».
Аляксандр Лукашэнкаhttps://www.belta.by/president/view/lukashenko-perspektivy-belorusskogo-diplomaticheskogo-prisutstvija-v-rjade-stran-ne-prosmatrivajutsja-435907-2021/

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што ў Саюз Беларусі і Расіі (СБіР) увойдуць іншыя рэспублікі былога СССР.

«Я ўпэўнены, што да саюза далучацца і іншыя рэспублікі былога Савецкага Саюза», – заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Варонежскай вобласці Аляксандрам Гусевым, - піша Rzeczpospolita. Ён дадаў, што бачыць «вельмі вялікую» зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю з боку расійскіх рэгіёнаў.

- Дзякуючы вам у нас такое супрацоўніцтва і мы спрабуем пабудаваць адну Саюзную дзяржаву па новых правілах, каб нікога не пакрыўдзіць, і каб развіваліся суверэнныя, незалежныя дзяржавы – Беларусь і Расія, – сказаў ён. Ён ацаніў, што прамысловая кааперацыя павінна стаць ключавым аспектам гандлёва-эканамічных адносін паміж Расіяй і Беларуссю.

Лукашэнка таксама заявіў, што ў Беларусі няма такой вялікай праблемы з замяшчэннем імпарту, як у Расіі. Гаворачы пра імпарт і згадваючы Нямеччыну і ЗША, ён абвінаваціў краіны Захаду ў жаданні «паставіць іх на калені» і «ціснуць» на Расію і Беларусь. – Таму сёння мы гатовыя супрацоўнічаць з Расіяй у любы момант і ў любым кірунку, – сказаў Лукашэнка.

Ён таксама сказаў, што ў сувязі з адыходам заходніх кампаній з расійскага рынку беларускія прадпрыемствы гатовыя пастаўляць у Расію любую тэхніку, - напісала Rzeczpospolita.

А тым часам, паводле інфармацыі Польскага агенцтва друку PAP, ніводная з дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), то бок саюзнікі Расіі і Беларусі, не жадае прымаць рашэнне пра ўдзел у «міратворчых аперацыях» за мяжой; ніхто не мае намеру выступаць супраць Украіны, паведаміла ў сераду ўкраінская ваенная выведка (HUR).

«Пакуль усе члены АДКБ заставаліся нейтральнымі ў адносінах да расійскай агрэсіі. Ні адна з гэтых краін не прызнала анексію Крыма ні самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Украіны», – паведаміла ўкраінская выведка, аб чым піша PAP.

яс