Беларуская Служба

Мясцовую ўладу ў Польшчы абавязалі эканоміць як мінімум 10% электарэнергіі

30.11.2022 10:48
З 1 снежня эканомія электраэнергіі – гэта абавязак мясцовай адміністрацыі, замацаваны заканадаўствам.
Premier Morawiecki: ceny energii to praźródło wszystkich innych cen
Premier Morawiecki: ceny energii to praźródło wszystkich innych cenShutterstock/Andrey_Popov

Забарона на зарадку мабільных тэлефонаў супрацоўнікам, скарачэнне колькасці лядоўняў і электрачайнікаў, а таксама радзейшыя ўборкі офісаў – гэта толькі некаторыя праявы таго, як мясцовыя ўлады намагаюцца скараціць спажыванне электраэнергіі ў сваіх адміністрацыйных будынках. З 1 снежня эканомія электраэнергіі – гэта абавязак мясцовай адміністрацыі, замацаваны заканадаўствам, піша выданне Dziennik Gazeta Prawna.

Суб'екты дзяржаўнай адміністрацыі, якія не дасягнуць, эканоміі як мінімум 10% ад папярэдніх паказнікаў, па рашэнні старшыні Упраўлення рэгулявання і энергетыкі могуць быць аштрафаваныя нават на 20 тыс. злотых (каля 4300 еўра).

Міністэрства клімату і аховы навакольнага асяроддзя супакойвае, што эканомія будзе датычыцца толькі офісных памяшканняў у будынках дзяржаўнай адміністрацыі рознага ўзроўню, а не, напрыклад, вулічнага асвятлення. Аднак прадстаўнікі мясцовага самакіравання папярэджваюць, што сёлетняе зіма будзе вельмі складанай у фінансаваны плане.

На плечы мясцовай улады зваліўся абавязак выплаты жыхарам грашовай дапамогі на набыццё вугалю, а таксама дастаўка і размеркаванне гэтага паліва. Пра выклікі для мясцовай улады, а таксама патрабаванне ашчаджаць электраэнергію ва ўстановах дзяржаўнай адміністрацыі пісалі на старонках выдання Dziennik Gazeta Prawna.

эж

Еўрасаюз зменшыць спажыванне газу на 15%

26.07.2022 15:40
Пра гэта дамовіліся міністры энергетыкі краін-чальцоў ЕЗ на фоне расійскага газавага шантажу, гаворыцца ў прэс-рэлізе Савета ЕС.