Беларуская Служба

Нямеччына нарошчвае экспарт ЗПГ. Берлін падпісаў новы кантракт з Катарам

30.11.2022 14:33
Пастаўкі павінны пачацца ў 2026 годзе і ісці ў Нямеччыну на працягу 15 гадоў, іх гадавы аб'ём складзе каля 2 мільёнаў тон.
Ілюстрацыя Shutterstock/Vytautas Kielaitis

Міністр энергетыкі Катара Саад Шэрыда Аль-Каабі абвясціў, што энергетычны гігант Qatar Energy заключыў кантракт на пастаўку звадкаванага газу ў Германію. «Гэта абавязак нямецкага народа», – сказаў ён, але на пытанне аб суме кантракту адказваць не стаў. Пра гэта пішуць на польскім партале energetyka24.com.

ЗПГ плануецца прадаваць амерыканскай кампаніі Conoco Phillips, якая будзе пастаўляць яго на газавы тэрмінал у Брунсбютэле, які пакуль будуецца. Пастаўкі павінны пачацца ў 2026 годзе і ісці ў Нямеччыну на працягу 15 гадоў, іх гадавы аб'ём складзе каля 2 мільёнаў тон.

Сыравіна для патрэб заключанага пагаднення будзе паступаць з двух катарскіх радовішчаў – North Field East і North Field South, размешчаных у Персідскім заліве ля берагоў краіны.

Нямеччына зʼяўляецца найбуйнейшым газавым рынкам у Еўропе. Нямецкі ўрад спрабуе кампенсаваць цяперашні крызіс, выкліканы прыпыненнем паставак з Расіі, інвестыцыямі ў звадкаваны прыродны газ. Дзеля гэтага анансаванае будаўніцтва новых ЗПГ-тэрміналаў і зафрахтаваны пяць адпаведных плывучых установак FSRU (Floating Storage Regasification Unit).

Катар зʼяўляецца адным з найбуйнейшых у свеце экспарцёраў такога паліва. Багаты эмірат валодае трэцімі па велічыні радовішчамі газу ў свеце пасля Расіі і Ірана, прычым большая частка яго экспарту ідзе ў Азію. Пісалі на польскім партале energetyka24.com.

эж

Еўразвяз плануе забраць у Расіі магчымасць шантажаваць Еўропу

19.05.2022 14:14
Аднак паводле часткі каментатараў, амбіцыйныя планы ЕС цяжка будзе рэалізаваць.

Паўднёвакарэйская фірма адмовілася будаваць ЗПГ-танкеры для Расіі

27.05.2022 13:46
Кантракт на будаўніцтва быў падпісаны ў кастрычніку 2020 года, яго агульная кошт складаў $872 млн за тры судна.

Пастаўкі ЗПГ у Сьвінавуйсьце выраслі амаль на 70%

22.11.2022 11:11
Павелічэнне колькасці паставак было магчымым, напрыклад, дзякуючы пашырэнню самога тэрмінала ЗПГ.