Беларуская Служба

Кавалеўскі: За два гады ўсе нашыя спробы дыялогу не мелі станоўчай рэакцыі ад рэжыму

01.02.2023 16:45
«З высокай доляй верагоднасці Лукашэнка не хоча раздражняць Расію».
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjnes
Zdjęcie ilustracyjnes hutterstock/Fanni_2021

Не так даўно сваякі палітвязняў і былыя палітвязні апублікавалі зварот да лідараў свету з заклікам «да больш рашучых дзеянняў па вызваленні» ахвяр рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. То бок шукаць кропкі для дыялогу, перамоў, чаго заўгодна, каб выцягнуць людзей з турмаў, раз падыход з санкцыямі не дзейнічае і палітвязняў толькі становіцца больш. Мы задалі пытанні прадстаўніку Офіса Ціханоўскай па міжнародных справах Валерыю Кавалеўскаму, ці робіць нешта Офіс у пытанні вызвалення палітвязняў.

Аляксандр Лойка, муж палітзянволеyай журналісткі Ірыны Слаўнікавай адчайна шукае метады, каб вызваліць сваю жонку і іншых палітвязняў. Пры гэтым ён прызнае, што інструментаў уплыву на рэжым Лукашэнкі няма: «Я, канешне, разумею, пазіцыю і Офіса, і Статкевіча, але, калі глядзець рэалістычна, няма цяпер метадаў і інструментаў уплыву на рэжым. Дык хаця б людзей дастаньце!».

Па словах Валерыя Кавалеўскага, рэжым Лукашэнкі ніякім чынам не адрэагаваў на спробы наладзіць кантакт.

– Мы ніколі не адмаўляліся ні ад дыялогу, ні ад перамоваў. Але за гэтыя два гады ўсе нашыя спробы не атрымалі ніякай станоўчай рэакцыі ад рэжыму. Больш за тое, на сёння адзіным варыянтам ад рэжыму ёсць прапанова прыйсці павініцца, ва ўсім прызнацца, адседзець. І тады, можа быць, я ны змогуць «дараваць» за злачынствы, якіх не было. Але ёсць і іншыя галасы. Напрыклад, Наталля Хершэ гаворыць, што з дыктатурамі трэба не дамаўляцца, а змагацца. Яна – былая палітзняволеная і таксама мае права на гэта меркаванне. Ёсць палітвязні, якія трымаюцца таго, што гэта ахвяра, і яны б не хацелі, каб гэта ўсё было страчана і мы вярнуліся да стану 20-га года. Перагарнуць старонку – гэта тое, чаго хацеў бы Лукашэнка. Але столькі было зроблена, столькі страчана, столькі людзей пацярпелі ад гэтага. Мы хацелі б, каб краіна была вернутая людзям. І нельга дапусціць таго, каб рашэнне адной праблемы паглыбляла іншыя праблемы. Мы ж памятаем, што Лукашэнка не гаворыць: «Я выпушчу палітзняволеных і будуць сістэмныя перамены ў краіне». Такога няма.

Нагадаем гісторыю Наталлі Хершэ, якая правяла ў зняволенні 17 месяцаў. Жанчына мае беларускае і швейцарскае грамадзянства. За яе вызваленне змагалася Швейцарыя. Пасля падзей 2020-года большасць амбасадараў еўрапейскіх краін з’ехалі з Беларусі. У змаганні за свабоду Хершэ пасол Швейцарыі ў Беларусі Крысцін Хонегер-Залатухін уручыла даверчыя граматы. То бок менавіта праз дыпламатычныя інструменты атрымалася вызваліць Наталлю з калоніі.

Кавалеўскі падкрэслівае, што перамовы пра вызваленне палітвязняў заўсёды ідуць непублічна.

– Перамовы па такіх праблемах заўсёды вельмі закрытыя, бо бакі баяцца рэпутацыйных стратаў, рызык. Найлепшым індыкатарам такіх перамоў ёсць факт таго, што людзі выходзяць. Час ад часу гэта здараецца. І гэта паказвае, што дзесьці і хтосьці прыклаў намаганні.

Прадстаўнікі дыпламатычных колаў адзначаюць, што цяпер амаль няма кантактаў з афіцыйным Мінскам.

– Відавочна, рэжым Лукашэнкі перайшоў у іншую форму, чым гэта было да 2020 года. Цяпер яго рэжым – гэта пагроза міжнароднаму міру і бяспецы. Гэта не проста лакальны дыктатар, які на сваёй тэрыторыі ўстанавіў свае правілы, таму і ўспрыняццё яго іншае, і рыторыка іншая. Прайшло ўжо два гады і мы бачым, што пазіцыя міжнароднай супольнасці застаецца трывалай, яму не хочуць саступаць.

З высокай доляй верагоднасці ён не хоча раздражняць Расію. Расія перахапіла вялікую колкасць рычагоў кіравання ў краіне, суверэнітэт моцна падарваны, ён не можа прыйсці да заходніх партнёраў і сказаць «Давайце дамаўляцца». Бо ў Расіі спытаюць, ці браў ён дазвол. І гэта вынік яго дзеянняў. Гэта падрывае і яго легітымнасць, і забірае суверэнітэт у нашай краіне, — гаворыць Кавалеўскі.

Агулам на сёння праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязнямі 1446 чалавек. Але дакладная колькасць людзей, якія знаходзяцца за кратамі, прайшлі праз пераслед з палітычных матываў, невядомая.

вх