Беларуская Служба

Украінскія танкісты распачалі навучанне ў Іспаніі

04.03.2023 19:19
Украінцы пройдуць, у тым ліку, сапёрную падрыхтоўку, стрэльбы, навучанне кібербяспецы і эксплуатацыі ЗРК Hawk, які Украіна атрымала ад іспанцаў.
 Leopard 2 ()
Танк Leopard 2 (ілюстрацыя) Крыніца: PAP/EPA/FILIP SINGER

Першая група з 55 украінскіх танкістаў пачала навучанне на танках Leopard 2А4 на ваеннай базе ў правінцыі Сарагоса на паўночным усходзе Іспаніі, паведамляе Генеральны штаб іспанскай арміі.

На фотаздымках, зробленых падчас вучэнняў, прадстаўленых Генштабам Іспаніі, відаць, што вучэнні прадугледжваюць падрыхтоўку членаў экіпажа танка, а таксама механікаў. Паводле камюніке камандавання іспанскай арміі, больш за 500 украінскіх вайскоўцаў у бліжэйшыя дні пачнуць навучанне на чатырох ваенных базах. Падчас знаходжання ў Іспаніі ўкраінцы пройдуць, у тым ліку, сапёрную падрыхтоўку, стрэльбы, навучанне кібербяспецы і эксплуатацыі ЗРК Hawk, які Украіна атрымала ад іспанцаў.

Мадрыд заяўляе, што Іспанія гатовая перадаць Украіне не менш за дзесяць танкаў Leopard, шэсць з іх ужо праходзяць мадэрнізацыю ў Сэвільі. Варта нагадаць, што ініцыятарам стварэння так званай танкавай кааліцый для патрэбаў УС Украіны была Польшча.

pap/эж