Беларуская Служба

Для экс-намесніка старшыні СБУ планы па размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі не сталі нечаканасцю

27.03.2023 14:08
Віктар Ягун: Беларусь страціла суверэнітэт і патрэбная Расіі як суб’ект міжнароднага права толькі таму, каб галасаваць у ААН так, як хоча Масква.
Аўдыё
  • Для экс-намесніка старшыні СБУ планы па размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі не сталі нечаканасцю
Расійская ядзерная зброяShutterstock.com/Naletova Elena

Генерал-маёр СБУ, былы намеснік старшыні Службы бяспекі Украіны Віктар Ягун сказаў у эфіры ўкраінскага Агульнанацыянальнага тэлемарафону, што для яго планы па размяшчэнні расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі не сталі нечаканасцю. Украінскі афіцэр зазначыў, што Беларусь страціла суверэнітэт і патрэбная Расіі як суб’ект міжнароднага права толькі таму, каб галасаваць у ААН так, як хоча Масква.

слухайце аўдыёфайл