Беларуская Служба

Сенатар: У якасці крайняй меры Польшча можа байкатаваць Алімпійскія гульні ў Парыжы

29.03.2023 14:19
«Што такога станоўчага ў Расіі, што яе спартоўцы павінны ўдзельнічаць у спаборніцтвах? Пасля Бучы, Ірпеня, Гастомеля! Пасля штодзённых бамбаванняў грамадзянскіх аб'ектаў! Гэта дзень ганьбы для МАК!».
Аўдыё
  • Сенатар: У якасці крайняй меры Польшча можа байкатаваць Алімпійскія гульні ў Парыжы
Piotr Wawrzyk o przywróceniu możliwości startów Rosjan i Białorusinów w sportach indywidualnych: to dzień hańby MKOl.
Piotr Wawrzyk o przywróceniu możliwości startów Rosjan i Białorusinów w sportach indywidualnych: to dzień hańby MKOl.Shutterstock/Roninnw

«Рашэньне МАК вярнуць расійскіх спартоўцаў на спаборніцтвы – гэта скандал і здрада сапраўднаму духу спорту. Я даў даручэнне міністру спорту Камілю Бартнічуку давесці наша рашучае супрацьдзеянне кіраўніцтву МАК. Мы зробім усё магчымае, каб спорт быў свабодным ад расійскага ўплыву», – напісаў у Фэйсбуку прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Раней намеснік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Ваўжык назваў «дзень ганьбы для МАК» рэкамендацыю Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 28 сакавіка, які падтрымаў магчымасць дапусціць асобных беларускіх і расійскіх спартсменаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам.

«Што такога станоўчага ў Расіі, што яе спартоўцы павінны ўдзельнічаць у спаборніцтвах? Пасля Бучы, Ірпеня, Гастомеля! Пасля штодзённых бамбаванняў грамадзянскіх аб'ектаў! Гэта дзень ганьбы для МАК!» – напісаў Пётр Ваўжык у Twitter.

Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў міжнародным федэрацыям і арганізатарам спартыўных спаборніцтваў дазволіць спартсменам з Расіі і Беларусі выступаць у індывідуальных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам, калі спартсмены не звязаныя кантрактамі з вайскоўцамі або актыўна не падтрымліваюць агрэсію. Пра гэта паведаміў кіраўнік МАК Томас Бах. Паводле рэкамендацыямі МАК, Расія і Беларусь таксама не могуць арганізоўваць спартыўныя мерапрыемствы, а дзяржаўныя чыноўнікі Расіі і Беларусі не будуць акрэдытаваныя ў афіцыйных дэлегацыях.

Томас Бах таксама абвясціў, што савет арганізацыі «у адпаведна час» прыме рашэнне аб магчымасці ўдзелу расіян і беларусаў у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе.

Пра міжнародную падтрымку ўкраінскага спорту ў гэтым пытанні нам распавядзе журналістка Польскага радыё для Украіны, якая спецыялізуецца на спартыўнай тэматыцы Алена Катляр.

-Найгоршага пакуль не адбылося. Па-першае, гэта толькі рэкамендацыя, а па-другое, пакуль няма аналагічнай рэкамендацыі адносна Алімпійскіх гульняў. Праца Украіны, а таксама міжнароднай спартовай кааліцыі па падтрымцы Украіны мае свае вынікі. Сборныя Беларусі і Расіі не дапушчаны на міжнародныя спаборніцтвы, рэкамендуецца допускі толькі асобных спартоўцаў. Хачу падкрсэліць станоўчую пазіцыю польскай дыпламатыі, а асабліва профільнага міністэртва і польскага НАК. Больш за 30 польскіх спартовых асацыяцый Польшчы звярнуліся ў МАК з просьбай не дапускаць расіянаў і беларусаў. (...)

Украіна, таксама Польшча, Эстонія, Латвія і Літва пагражаюць байкатаваць Алімпіяду ў Парыжы ў выпадку допуску да ўдзелу спартсменаў з Расіі і Беларусі.

Міжнародны алімпійскі камітэт зʼяўляецца захавальнікам алімпійскіх каштоўнасцей, перш за ўсё міру, таму было б крайняй крывадушнасцю, калі б дзяржава-агрэсар, якой зʼяўляецца Расія, магла накіраваць сваіх прадстаўнікоў на Алімпійскія гульні нават пад нейтральным сцягам, сказаў намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі.

Напярэдадні Міністэрства замежных спраў Польшчы апублікавала сумесную заяву міністраў замежных спраў Польшчы, Вялікабрытаніі, Літвы, Латвіі і Эстоніі з нагоды ўдзелу спартоўцаў з Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь у міжнародных спартыўных спаборніцтвах.

«Няма падставаў адступаць ад правіла выключэння расійскіх і беларускіх спартсменаў, усталяванага МАК больш за год таму, адразу пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Мы глыбока перакананыя, што цяпер нельга разглядаць магчымасць для расійскіх і беларускіх спартоўцаў вярнуцца на Алімпійскія гульні ў любым статусе», – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы. Як бачым, заклікі гэтых краін, прынамсі часткова,  былі праігнараваныя кіраўніцтвам МАК.

Сенатар Станіслаў Карчэўскі ад кіруючай польскай партыі «Права і Справядлівасць», былы старшыня Сенату заявіў, што ў якасці крайняй меры Польшча можа байкатаваць Алімпійскія гульні ў Парыжы:

-Мы, безумоўна, будзем ціснуць на Алімпійскі камітэт, каб ён змяніў сваё рашэнне. Гэта нашая пазіцыя, мая пазіцыя. Акрамя гэтага, я чую ад усюды, і на польскай палітычнай сцэне ўсе палітыкі, а таксама спартоўцы і звычайныя грамадзяне не разумеюць гэтага рашэння і выступаюць супраць яго. Гэта парушэнне прынцыпаў алімпійскай ідэі, якая прапагандуе спорт, здароўе, здаровую канкурэнцыю, а таксама мір ва ўсім свеце».

Варта адзначыць, што рашэнне МАК зʼяўляецца пакуль толькі рэкамендацыяй для сусветных федэрацыяй. Яны могуць не дапусціць расіян і беларусаў да ўдзелу ў чэмпіянатах і алімпійскай кваліфікацыі. Менавіта так паступіла міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі некалькі дзён таму.

Нагадаем, МАК увёў абмежаванні ў дачыненні да Расіі і Беларусі 28 лютага 2022 года, праз чатыры дні пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, але цяпер не хоча цалкам адхіляць спартсменаў з гэтых краін ад Алімпіяды ў Парыжы 2024 года з-за страху вяртання да халоднай вайны – эпохі байкоту. МАК разглядае магчымасць дазволіць ім спаборнічаць у французскай сталіцы на аснове нейтралітэту, без магчымасці дэманстрацыі нацыянальных колераў і выканання нацыянальных гімнаў.

Слухайце аўдыё!

эж