Беларуская Служба

Старшыня ІНП: З гістарычным усведамленнем палякаў, як польскім футболам

12.04.2023 09:33
«У нас вялікія амбіцыі, сярэдні фізічны стан і вялікі патэнцыял», – кажа Караль Наўроцкі пра гістарычнае ўсведамленне палякаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Foto: Photo:geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Калі гаворка ідзе пра гістарычнае ўсведамленне, у палякаў, як і ў польскім футболе – ёсць вялікія амбіцыі, сярэдні фізічны стан і вялікі патэнцыял, канстатуе ў інтэрв'ю выданню Do Rzeczy старшыня Інстытута нацыянальнай памяці.

Караль Наўроцкі нагадаў, што 13-15 красавіка пад лозунгам : «Гісторыя гаворыць праз пакаленні» у Варшаве пройдзе Кангрэс нацыянальнай памяці. Удзельнікі мерапрыемства будуць абменьвацца думкамі наконт спосабаў умацавання гістарычнага ўсведамлення палякаў.

Паводле старшыні ІНП, сярод людзей, якія разумеюць значэнне гістарычнай традыцыі, існуе меркаванне, што польская моладзь мала ведае гісторыю Польшчы, асабліва сучасную. Вынікам такога меркавання зʼяўляецца, напрыклад, увядзенне Мінадукацыі новага школьнага прадмета – «Гісторыя і сучаснасць».

Аднак, паводле кіраўніка ІНП, пра тое, што сітуацыя не цалкам дрэнная сведчыць масавы ўдзел палякаў, напрыклад, такіх мерапрыемствах, як Маршу незалежнасці ў Варшаве ці мерапрыемствах, арганізаваных у Нацыянальны дзень памяці выклятых жаўнераў.

Караль Наўроцкі паведаміў, што на кангрэсе ўпершыню адбудзецца таксама сустрэча праграмістаў, задачай якіх будзе стварыць сцэнар для кампутарнай гульні, заснаванай на падзеях з гісторыі Польшчы XX стагоддзя.

аз