Беларуская Служба

Лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка некалькі месяцаў марна шукае працу

30.05.2023 09:11
Анатоль Шумчанка хацеў бы займацца тым, чым займаўся, але пры гэтым адкрыты для рознага роду прапаноў, новых праектаў.
Анатоль Шумчанкафота: Фэйсбук А.Шумчанкі

У пачатку лістапада мінулага года экс-кіраўнік ліквідаванай арганізацыі «Перспектыва», якая аб'ядноўвала індывідуальных прадпрымальнікаў і была ліквідаваная, публічна абвясціў, што шукае працу.

Анатоль Шумчанка размясціў сваё рэзюмэ на сайтах па пошуку працы.

– Я па-ранейшаму ў пошуку. Разглядаю і адгукаюся на многія вакансіі, расказаў Шумчанка «Народнай Волі».

Паводле экс-кіраўніка «Перспектывы» «багаты бэкграўнд на ніве грамадска-палітычнай працы, мабыць, насцярожвае працадаўцаў…».

Ніякіх прапаноў аб працаўладкаванні яму не паступае.

Анатоль Шумчанка хацеў бы займацца тым, чым займаўся, але пры гэтым адкрыты для рознага роду прапаноў, новых праектаў.
«Я ведаю, што магу многае, менавіта таму не гатовы ісці рознарабочым на будоўлю, кіроўцам таксі або курʼерам», -адзначыў ён.
яс