Беларуская Служба

Кліматычныя актывісты палілі супам карціну Манэ ў музеі ў Ліёне

11.02.2024 15:36
Тая самая экалагічная група арганізавала ў канцы студзеня гэтага года падобную акцыю ў парыжскім Луўры.
.
.Photo:ejaugsburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Актывісты французскага экалагічнага руху «Riposte Alimentaire» палілі супам карціну імпрэсіяніста Клода Манэ, якая знаходзіцца ў музеі ў Ліёне. Суботнім вечарам музей паведаміў, што будзе падаваць скаргу на акт вандалізму.

Падзея адбылася ў суботу. Двое актывістаў разлілі суп на карціну «Вясна», якая датуецца 1872 года. Іх затрымалі. У музеі заявілі, што праца знаходзілася за шклом і цяпер яе стан будзе вывучаны.

Рух, які прадстаўляюць актывісты, абвясціў у заяве, што «любіць мастацтва», але «мастакам будучыні не будзе чаго маляваць на выгарэлай планеце».

Тая самая экалагічная група арганізавала ў канцы студзеня гэтага года падобную акцыю ў парыжскім Луўры. Тады актывісты залілі супам шэдэўр Леанарда да Вінчы «Мона Ліза», які абаронены браняваным шклом. «Riposte Alimentaire» сцвярджае, што яе мэта – «ініцыяваць радыкальныя змены ў грамадстве на кліматычным і сацыяльным узроўнях».

ав