Беларуская Служба

Арменія прыняла закон аб далучэнні да ЕС

26.03.2025 13:01
Краіна паступова абмяжоўвае сваe кантакты з Расіяй.
C
Cцяг Арменііpl.dhgate.com

Парламент Арменіі прыняў закон аб «Аб пачатку працэсу ўступлення Рэспублікі Арменія ў Еўрасаюз». Да гэтага часу Арменія працягвала эканамічныя і ваенныя сувязі з Расіяй. Аднак пасля таго, як Масква не падтрымала армянскіх войскаў у вайне з Азербайджанам за Нагорны Карабах і пасля таго, як Расія напала на Украіну, Арменія вырашыла будаваць адносіны з краінамі Еўрасаюза.



Законапраект аб далучэнні да ЕС унеслі палітыкі «Платформы дэмакратычных сілаў», якая не ўваходзіць у парламент. Дакумент, як «грамадзянскую ініцыятыву», падтрымалі больш за 50 тысяч чалавек.

Раней прэм'ер Арменіі Нікол Пашыньян падкрэсліваў, што гэты закон не мае вырашальнага значэння, бо аб далучэнні краіны да ЕС могуць вырашыць толькі грамадзяне шляхам рэферэндуму.



Тым не менш, Арменія паступова абмяжоўвае кантакты з Расіяй, прыпыняе сваю дзейнасць у эканамічных і ваенных арганізацыях, у якіх Масква адыгрывае дамінуючую ролю.

IAR/аз