Беларуская Служба

Пасольства Расіі атрымала ад Польшчы ноту пратэсту пасля выбуху беспілотніка

21.08.2025 15:38
Пасольства Расіі атрымала ноту пратэсту ад Міністэрства замежных спраў адносна выбуху беспілотніка ў Люблінскім раёне, паведаміў прэс-сакратар МЗС Польшчы Павел Вроньскі.
    .
Паліцыя на месцы выбуху дрона.PAP/Wojtek Jargiło

У лісце Польшча апісвае інцыдэнт як наўмысную правакацыю і пералічвае дамовы і пагадненні, якія парушыла Расія.

Павел Вроньскі заявіў, што прысутнасць беспілотніка ў Польшчы з'яўляецца часткай гібрыднай вайны:

– Расійска Федэрацыя парушыла трактат аб супрацоўніцтве і сяброўстве ад 1992 года, Канвенцыю аб грамадзянскай авіяцыі ад 1944 года, а таксама шмат звычайных законаў. Паводле МЗС, гэта была свядомая правакацыя з боку Расійскай федэрацыі, элемент гібрыднай вайны і чарговы акт непрыязі супраць Рэспублікі Польшча і еўрапейскіх дзяржаў.

Польшча таксама асудзіла дзеянні, накіраваныя супраць мірных жыхароў, і патрабуе тлумачэнняў ад Расіі. Паводле Міністэрства замежных спраў, інцыдэнт падрывае давер да Расіі ва ўсіх мірных перамовах.



IAR/вх