Публіцыстка Аксана Колб гаворыць, што атамная станцыя замест таннай энергіі толькі абцяжарвае фінансы звычайных беларусаў.
— АЭС Беларусі непатрэбная. Яе магутнасці не толькі непатрэбныя, яны толькі абцяжарваюць насельніцтва, даюць кошт да кілавата. Яшчэ да яе будаўніцтва лішкамі для Беларусі былі магутнасці цэлай Гомельскай ГЭС. Гэта значыць, што ўсе выдаткі клаліся на плечы насельніцтва. Кошт электраэнергіі — гэта кошт таго, што нам яе столькі не трэба. Гэта не гаворачы пра пытанні бяспекі і мэтазгоднасці. Насамрэч гэта быў распіл грошай, таксама як і далейшае будаўніцтва. Беларусі яна дакладна непатрэбная. Мадэрнізацыя таго, што ёсць, патрэбная. Пераход да аднаўляльныя крыніцы — так. Але цяпер мы зноў у закладніках.
Гаворачы пра Астравецкую АЭС трэба сказаць, што яна не беларуская, а расійская. Гэта залежнасць не толькі ад тэхналогій, але і ад ядзернага паліва, гаворыць палітолаг Павал Усаў.
— Расія пабудавала гэтую станцыю выключна з геапалітычных мэтаў. Пры добрых геапалітычных абставінах Беларусь магла б прадаваць энергію ў суседнія краіны. Але той факт, што станцыя пабудаваная ў трохкутніку Польшча-Літва-Беларусь, з’яўляецца геапалітычнай зброяй.
У далучаным гукавым файле слухайце меркаванні пра выбары ў Каардынацыйную раду і прапановы прэм’ера Польшчы аб дэпартацыях іншаземцаў і атрыманні імі грамадзянства ў Польшчы.
слухайце аўдыё