Беларуская Служба

Энергетыка, бяспека і Украіна. У Свінауйсці працягваецца XVIII Batlic Business Forum

12.05.2026 09:10
Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўваюць, між іншым, перспектывы інвеставання ва Украіне.
Аўдыё
  • У Свінауйсці працягваецца XVIII Batlic Business Forum
       .
Старшыня Рады па супрацоўніцтве з Украінай Павел Коваль.Foto: PAP/Marcin Bielecki

Энергетычная бяспека, аднаўленне Украіны і будучыня эканамічнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе — гэта асноўныя тэмы XVIII Baltic Business Forum  двухдзённага мерапрыемства, якое 11 і 12 траўня праходзіць у Свінауйсці на ўзбярэжжы Балтыйскага мора.

Гэта час падрыхтаваць глебу для будучых кантрактаў, кажа старшыня Польска-ўкраінскай гандлёвай палаты Яцэк Пяхота(Jacek Piechota).

 Польскія прадпрымальнікі добра гэта разумеюць, бо падчас вайны яны зарэгістравалі некалькі сотняў новых кампаніяў з абмежаванай адказнасцю. Часта гэта кампаніі з невялікім капіталам, усё ж яны будуюць плацдарм ва Украіне. Гэта працэс, які ўжо ідзе. З іншага боку, часта задаецца пытанне: ці будзе наш удзел у аднаўленні Украіны падобным да Ірака, дзе з буйных планаў мала што атрымалася? Давайце паглядзім на мапу: дзе Ірак, а дзе Украіна?,  кажа Яцэк Пяхота.

Інвестыцыі ў аднаўленне Украіны ў нашых інтарэсах, пераконвае былы пасол Польшчы ў Кіеве Барташ Ціхоцкі(Bartosz Cichocki).

 Польская дзяржава павінна зразумець, што выдаткаваныя мільярд, два ці тры мільярды еўра  гэта нішто ў параўнанні са стратамі, якія мы панясем, калі не скарыстаемся гэтай магчымасцю і не пабудуем украінскай устойлівасці. Між тым, гэтая ўстойлівасць магчымая толькі тады, калі ўкраінцы павераць, што ў іх ёсць перспектыва членства ў Еўрапейскім Саюзе. Таму варта зрабіць складаныя, непапулярныя крокі, прыняць цэлы пакет законаў, каб стварыць, як некалі сказаў міністр Сікорскі, Захад на Усходзе,  заўважае Барташ Ціхоцкі.

Паводле старшыні ўрадавай Рады па супрацоўніцтве з Украінай Паўла Коваля (Paweł Kowal), хуткае спыненне агню малаверагодна з-за адсутнасці добрай волі з боку Расійскай Федэрацыі, але Польшча павінна быць на гэта гатовая.

 Роля банкаў і эканамічных арганізацый  падрыхтаваць праекты па аднаўленні. Мы падрыхтаваны, каб, калі прыйдзе час, ніхто не сказаў, што мы нічога не зрабілі. У цяперашні час у банку BGK, іншых фінансавых установах і міжнародных арганізацыях рэалізуецца шмат такіх праектаў. Вядома, ніхто не можа знізіць рызыкі для бізнесу. У рэшце рэшт, кожны прымае свае ўласныя рашэнні, але наша роля як палітыкаў  забяспечыць стварэнне такіх магчымасцей,  заявіў Коваль.

Фінансаванне інвестыцый ва Украіну прадугледжана, сярод іншага, Інструментам ЕС для Украіны, з якога банк BGK атрымаў 365 мільёнаў еўра ў выглядзе крэдытных гарантый і 80 мільёнаў еўра ў выглядзе грантаў на інвестыцыі ў інфраструктуру і энергетыку.

Baltic Business Forum  гэта міжнародны эканамічны форум, які праводзіцца з 2009 года і штогод прыцягвае прадстаўнікоў свету бізнеса і палітыкі з Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама Азіі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі