Беларуская Служба

Аграрны гігант без плана: што пагражае харчовай бяспецы Польшчы

18.06.2026 18:18
Сучасная харчовая бяспека — гэта не толькі палі і фермы, але і перапрацоўка, лагістыка, сховішчы, энергазабеспячэнне і новыя тэхналогіі.
ЗбажынаArcaion/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пандэмія COVID-19, вайна ва Украіне і збоі ў сусветных ланцужках паставак паказалі, што харчовая бяспека становіцца не менш важнай за ваенную або энергетычную. Аднак, як адзначае выданне biznesalert.pl, у Польшчы гэтай праблеме па-ранейшаму надаецца недастаткова ўвагі.

Нягледзячы на адзін з найбуйнейшых сельскагаспадарчых патэнцыялаў у Еўропе, краіна часта сама блакуе развіццё сучаснай аграрнай інфраструктуры. У якасці прыкладу аналітыкі прыводзяць сітуацыю ў гміне Занемысль у Вялікапольскім ваяводстве, дзе быў заблакаваны праект іспанскага інвестара коштам больш за 300 мдн еўра, які прадугледжваў будаўніцтва перапрацоўчага комплексу, біяметанавай устаноўкі, лагістычнага цэнтра і іншых аб’ектаў.

Эксперты адзначаюць, што сучасная харчовая бяспека — гэта не толькі палі і фермы, але і перапрацоўка, лагістыка, сховішчы, энергазабеспячэнне і новыя тэхналогіі. Пры гэтым многія праекты сутыкаюцца з супрацівам мясцовых уладаў і жыхароў.

У Еўропе ўсё часцей гучаць заклікі абараняць сельскую гаспадарку як стратэгічную галіну. На думку спецыялістаў, Польшчы таксама неабходная доўгатэрміновая стратэгія харчовай бяспекі, каб у крызісныя часы не залежаць ад знешніх пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання.

эж