Беларуская Служба

Удзел прэзідэнта Зяленскага ў форуме па адбудове Украіны застаецца пад пытаннем

22.06.2026 10:07
Каментуючы крытыку з боку Польшчы, Зяленскі падкрэсліў, што Украіна сёння жыве ва ўмовах штодзённай вайны і не можа будаваць сваю палітыку выключна вакол чаканняў саюзнікаў.
.
Ул. Зяленскі EPA/SERGEY DOLZHENKO

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што рашэнне прысвоіць аднаму з падраздзяленняў украінскай арміі імя герояў УПА было ініцыятывай саміх вайскоўцаў, а яго абавязак як вярхоўнага галоўнакамандуючага — падтрымліваць сваіх салдат.

Каментуючы крытыку з боку Польшчы, Зяленскі падкрэсліў, што Украіна сёння жыве ва ўмовах штодзённай вайны і не можа будаваць сваю палітыку выключна вакол чаканняў саюзнікаў.

— Мы жывём ад адной атакі да другой. Мы не можам жыць ад аднаго «дзякуй» да іншага «дзякуй». Кожны павінен гэта разумець. Мы ўдзячныя, але не можам кожную раніцу прачынацца з думкай: «Не забудзь сёння ўсім падзякаваць». Людзі проста гінуць. Ці можам мы абараніць вас усіх у перапынках паміж словамі ўдзячнасці? — сказаў украінскі прэзідэнт у інтэрв’ю тэлеканалу ТСН.

Заява прагучала на фоне дыпламатычнага канфлікту паміж Варшавай і Кіевам пасля таго, як прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла.

Міністэсртва замежных спраў Украіны назвала гэтае рашэнне Наўроцкага і дапусціла, што пад пагрозай можа апынуцца ўдзел Зяленскага ў саміце па аднаўленні Украіны ў Гданьску.

iar/эж

Тры былыя прэзідэнты Украіны вырашылі вярнуць польскі ордэн, якім яны былі калісьці ўзнагароджаны

21.06.2026 08:19
Гэта адказ на пазбаўленне ўзнагароды Уладзіміра Зяленскага.