Міністэрства замежных спраў Польшчы паведаміла, што вяртанне арыштаваных расійскімі ўладамі грамадзян Украіны адбылося дзякуючы намаганням украінскіх уладаў, а таксама паслядоўным патрабаванням міжнароднай супольнасці.
Паводле ацэнкі МЗС Польшчы, утрыманне пад вартай украінскіх грамадзян было праявай парушэння міжнароднага права, а таксама пярэчыла агульначалавечым каштоўнасцям і прынцыпам цывілізаванага свету.
У заяве таксама адзначаецца, што Польшча актыўна падтрымлівала міжнародныя намаганні па вызваленні ўкраінскіх грамадзян.
вс