У Менску працягваюць разглядаць пазоў доктара Дзмітрыя Серады да праваахоўнікаў,- паведамляе Белсат. Тры гады таму ў ягоную кватэру ўварваўся АМАП – выбілі дзверы, разбілі ў кухні акно, спужалі маленькую дачку, а самога Дзмітрыя збілі і адвезлі ў РУУС. Як аказалася пазней, памылкова. Падстава – памылковае падазрэнне ў эксгібіцыянізме.
За тры гады спадару Дзмітрыю адмовілі ў распачынанні крымінальных справаў на амапаўцаў сем разоў – і ў Следчым камітэце, і ў Генеральная пракуратуры. Нечакана суд Партызанскага раёну Менску паведаміў, што правяранне ў справе аднавілі. Гэта сталася пасля нарады Лукашэнкі з сілавікамі, на якой кіраўнік краіны пакрытыкаваў стыль працы праваахоўнікаў.
яс