Беларуская Служба

Пасажыры польскай авіякампаніі LOT змогуць кампенсаваць выкіды CO2 за свой палёт

23.11.2019 16:55
Мінімальная аплата за выкід CO2 складае 5 злотых (прыкладна 2 рублік 50 беларускіх капеек).
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская авіякампанія LOT прадстаўляе пасажырам магчымасць добраахвотнай кампенсацыі выкідаў вуглякіслага газу, узніклых у выніку авіяпералётаў. Пасажыр, купляючы білет праз сайт, зможа даплаціць на падтрымку экалагічных праектаў.

Адным з іх з'яўляецца праект Leśne Gospodarstwa Węglowe (даслоўны пераклад назвы – «Лясныя вуглякіслыя гаспадаркі» – рэд). Праект накіраваны на павелічэнне колькасці CO2, паглынутымі лясамі ў Польшчы. Цяпер 1 гектар лесу паглынае ў сярэднім 5 тон вуглякіслага газу ў год. На працягу 30 гадоў кожны гектар лесу, які ўваходзіць у праграму, дадаткова паглыне 37 тон газу.

На сайце кампаніі LOT знаходзіцца калькулятар кампенсацыі за палёт. Мінімальная аплата за выкід CO2 складае 5 злотых (прыкладна 2 рублік 50 беларускіх капеек).

І так, калькулятар падлічыў, што сярэдні выкід CO2 на аднаго пасажыра падчас палёту з Варшавы ў Познань (280 км) складае 23 кг, у Нью-Ёрк – 568 кг, а ў Сінгапур – 781 кг.

Паветраны транспарт апынуўся пад крытыкай праэкалагічнага руху «флігскам» (flygskam- szw.) са Швецыі. Эколагі руху зазначаюць, што авіятранспарт – найбольш неакалагічны від эканомікі, і заклікаюць адмовіцца ад перамяшчэння на самалётах на карысць больш экалагічнай чыгункі.
Паводле ацэнак, паветраны транспарт ва ўсім свеце адказвае за больш чым 2 працэнты выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу.

Польскі авіяперавозчык паведаміў, што за апошнія два гады кампанія знізіла выкіды CO2 на 7 працэнтаў за кошт змяненняў у працэдурах рулявання самалётаў на адным рухавіку пасля пасадкі, а таксама дакладнага вызначэнне хуткасці ўзлёту і пасадкі, што дае меншае выкарыстанне паліва.

У праэкалагічныя мерапрыемствы LOT таксама ўключае адмову ад пластыка на бортах самалётаў, у тым ліку саломак і плёнкі, якія выкарыстоўваюцца ў бізнес-класе і прэміюм-эканом-класе.
яс