У выніку выбуху бытавога газу ў сераду ўвечары ў курортнай мясцовасці Шчырк, што на поўдні Польшчы, дашчэнту разбураны трохпавярховы дом.
Загінулі восем чалавек, сярод іх чацвёра дзяцей. На месцы здарэння працавалі больш за сто ратавальнікаў, а таксама адмыслова пошукавыя сабакі. Сілезскі ваявода Яраслаў Вячорэк падзякаваў ратавальным службам за іх працу:
-Яны цяжка і самаахвярна працавалі на працягу амаль сутак. Ратуючы чужыя жыцці, яны рызыкавалі ўласным здароўем і жыццём. Мы вельмі ўдзячныя.
Паводле папярэдніх дадзеных следства, прычынай выбуху стала пашкоджанне падземнага газаправода сярэдняга ціску, які праходзіў пад жылым домам. Пашкоджанне было нанесена падчас рамонту. На думку экспертаў, газ з аварыйнага газаправода скупліваўся ў сутарэннях дому, дзе і адбыўся выбух.
Спачуванні ў сувязі з трагедыяй у Шчырку родным і блізкім ахвяраў трагедыі выказалі прэзідэнт Анджэй Дуда і прэм'ер Матэвуш Марвецкі, кіраўнікі парламента, а таксама царкоўныя іерархі.
IAR/эж