Беларуская Служба

Мінзадроўя Беларусі агучыла новыя дадзеныя па каранавірусу

07.06.2020 14:38
Па статыстыцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў выніку Sars-Cov-2 памерлі 269 памерлі, з іх 6 за апошнія суткі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/GIUSEPPE LAMI

На 7 чэрвеня ў Беларусі пацверджана 48630 выпадкаў COVID-19, паведамляе «Еўрарадыё». Зарэгістраваныя новыя 879 выпадкаў за апошнія 24 гадзіны. Колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі сёмы дзень запар не падымаецца вышэй за 900.

Па статыстыцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў выніку Sars-Cov-2 памерлі 269 памерлі, з іх 6 за апошнія суткі.

Калі верыць афіцыйным дадзеным, за суткі ў Беларусі зроблена 12642 тэсты на каранавірус. Агулам з пачатку пандэміі праведзены 622313 аналізы на COVID-19.

Адсотак тэстаў, якія паказалі новыя выпадкі COVID-19 за апошнія 24 гадзіны, складае 6,95%. Аднак, нам не паведамляюць, колькі з 12642 тэстаў планава і па запатрабаванні робіцца медыкам і сілавікам, колькі – паўторна пацыентам з пацверджаным COVID-19, і колькі – людзям з падазрэннем на Covid-19.

эж