Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паўночнакарэйскія хакеры спрабавалі ўзламаць камп'ютары супрацоўнікаў ААН

08.08.2020 11:19
Шкоднаснае праграмнае забеспячэнне размяшчалася ў электронных лістах і паведамленнях.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/chainarong06

На працягу многіх гадоў паўночнакарэйскія хакеры спрабавалі ўзламаць камп'ютары супрацоўнікаў ААН і службовых асоб дзяржаў-членаў, у тым ліку непасрэдна датычных да працы Савета бяспекі.

Гэтая інфармацыя змяшчаецца ў справаздачы спецыяльнай следчай групы ААН, якая займалася расследаваннем справы. Асноўныя тэзы дакументу публікуюцца на спецыялізаваным партале NKNews, які займаецца Паўночнай Карэяй.

Так званае шкоднаснае праграмнае забеспячэнне размяшчалася ў электронных лістах і паведамленнях, якія адпраўляліся праз папулярныя сэрвісы абмену паведамленнямі, каб хакеры маглі пранікнуць у кампʼютары, якія належаць чыноўнікам.

Атакі з выкарыстаннем папулярнага камунікатара WhatsApp, які лічыцца бяспечным з-за шыфравання паведамленняў, былі асабліва небяспечнымі. На думку экспертаў ААН, метады паўночнакарэйскіх хакераў становяцца ўсё больш хітрымі.

яс