Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На волі застаецца ўжо толькі Святлана Алексіевіч

09.09.2020 09:40
Сёння затрымалі чарговага члена прэзідыума Каардынацыйнага савета.
  .
Пратэсты ў Беларусі. PAP/EPA/STRINGER

Адвакат Максім Знак быў затрыманы ў Беларусі. Такім чынам, з членаў прэзідыума, ініцыяванага Святланай Сіханоўскай Каардынацыйнага савета на волі застаецца ўжо толькі лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч.

Раніцай Максім Знак планаваў даць інтэрв'ю радыёстанцыі „Эхо Москвы”. Яму ўдалося толькі напісаць смс-паведамленне са словам „маскі”. У Беларусі гэта азначае, што па яго прыйшлі замаскаваныя супрацоўнікі спецслужбаў.

Раней пяць членаў Каардынацыйнага савета добраахвотна альбо пад прымусам пакінулі краіну альбо былі арыштаваныя.

Між тым, Аляксандр Лукашэнка ўчора ў інтэрв'ю расійскім журналістам заявіў, што размаўляць з Каардынацыйным саветам не збіраецца.

уп/аз