На платформе „Голас” Каардынацыйны савет падтрымалі 310 тысяч беларусаў. Ініцыятары акцыі пераконваюць, што прызнанне Каардынацыйнага савета - важная ўмова агульнай перамогі.
„Ад глыбокага палітычнага крызісу краіну можа выратаваць толькі дыялог народа і ўлады. Менавіта для арганізацыі такога дыялога створаны Каардынацыйны савет. Аднак рэжым не хоча слухаць людзей і перашкаджае нам у працы. Ён працягвае адрывацца ад рэчаіснасці і ўпэўнена вядзе Беларусь да прававога, эканамічнага і знешнепалітычнага дэфолту”, - пераконвае Святлана Ціханоўская разам з членамі прэзідыума Каардынацыйнага савета.
Ініцыятары акцыі заклікалі беларусаў падтрымаць Каардынацыйны савет - як асноўнае прадстаўніцтва беларускага грамадства. Паводле іх, гэта можа паскорыць працэс перамен і дазволіць хутчэй сесці за стол перамоў.
Нагадваем, платформа „Голас” вяла паралельны падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня.
аз