Пачаліся цёплыя дні, набліжаецца лета і людзі пачалі задумвацца над тым, дзе правядуць канікулы. У гэтым годзе, аднак, запланаваных выездаў нашмат менш, чым да пандэміі, чытаем у газеце Polska Metropolia Warszawska. Іншай прычынай усё больш смелых планаў польскіх турыстаў стала і палягчэнне абмежаванняў, звязаных з пандэміяй. Факт, што можна планаваць свае выходныя тут, у Польшчы, прывёў і да думак пра замежныя дэстынацыі.
Самымі папулярнымі з’яўляюцца паўднёваеўрапейскія напрамкі – Іспанія, Італія, Грэцыя ды Кіпр. Шмат людзей таксама вырашае наведаць вядомыя турыстычныя курорты, як егіпецкую Хургаду ці турэцкую Анталію. Адначасова, як заўважаюць эксперты і аналітыкі рынку турызму, спыненне працы гэтай галіны на многія месяцы не прывяло да рэзкага павышэння цэнаў. Краіны дадаткова пачынаюць адмысловыя праграмы, каб заахвоціць замежнікаў наведаць іх пасля доўгага перапынку. Закрыццё суседніх краін у выніку пандэміі прывяло да павелічэння папулярнасці экзатычных напрамкаў, як Занзібар ці Мальдывы.
Нягледзячы на тое, што прабуджаецца замежны турызм, палякі ў 75% плануюць правесці вакацыі на радзіме. Такі трэнд назіраўся ўжо ў мінулым годзе і захаваўся да сёння. На гэта могуць паўплываць як няпэўная сітуацыя з абмежаваннямі, так і цікаўнасць да таго, што навокал. Фінансаваць свой водпуск палякі плануюць з грошай, якія ўдалося ім заашчадзіць, абмяжоўваючы выдаткі падчас пандэміі. 8% палякаў плануе на выходных траціць больш грошай, чым звычайна, каб рэкампенсаваць час абмежаванняў, чытаем у газеце Polska Metropolia Warszawska.
аев