Беларуская Служба

Польскія кампаніі аптымістычна глядзяць на будучыню

01.07.2021 17:12
Пра гэта сведчыць, між іншым, індэкс фінансавай актыўнасці за чэрвень.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У чэрвені індэкс фінансавай актыўнасці (PMI) для польскай прамысловасці склаў 59,4 пункта, то бок павысіўся ў параўнанні з траўнем на 2,2 пункта (57,2), паведаміла кампанія Markit, якая распрацоўвае індэкс.

Аўтары дакладу паказалі, што на паляпшэнне сітуацыі ў прамысловасці паўплывала змякчэнне санітарна-эпідэмічных абмежаванняў і звязаны з гэтым рост попыту. У той жа час вялікая колькасць новых заказаў прывяла да павелічэння часу паставак і павелічэння аб'ёмаў спазненняў у вытворчасці.

У дакладзе таксама звяртаецца ўвага на высокі ўзровень інфляцыі вытворчых коштаў і гатовай прадукцыі.

Індэкс фінансавай актыўнасці вызначаецца на аснове апытанняў, якія запаўняюць менаджары. Паказчык ніжэй за 50 балаў азначае, што яны чакаюць пагаршэння сітуацыі. Вышэйшы ўзровень паказчыка азначае, што кампаніі настроеныя аптымістычна.

аз