Беларуская Служба

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча пасля ператрусу вывелі з дому двое сілавікоў

08.07.2021 13:46
Сайт «Нашай нівы» заблакаваны. Заахвочваем падпісвацца на сацыяльныя сеткі НН.
.
..

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча пасля ператрусу вывелі з дому двое сілавікоў, яго рукі былі скаваныя за спінай. «Еўрарадыё» ўдалося зняць гэты момант на відэа.

Ператрус прайшоў і дома ў рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко. Пасля яго павезлі на допыт. Ператрус у офісе бухгалтэрыі «Нашай Нівы» праводзілі супрацоўнікі цэнтральнага апарата МУС.
Рэпарцёрка «Нашай Нівы» Наталля Лубнеўская і фатографка Шура Піліповіч-Сушчыц адпушчаныя пад падпіску аб неразгалошванні.

Афіцыйна: «На падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена пунктам 1 артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», Міністэрствам інфармацыі прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу nn.bу».

Сайт «Нашай нівы» заблакаваны. Заахвочваем падпісвацца на сацыяльныя сеткі НН.

УКантакце: https://vk.com/nashaniva
Instagram: https://www.instagram.com/nashaniva/
Facebook: https://www.facebook.com/nashaniva/
Twitter: https://twitter.com/nashaniva
Аднакласнікі: https://ok.ru/nashaniva

ав