Беларуская Служба

Крэмль не праяўляе павагі да ўзнагароды Сахарава Навальнаму

21.10.2021 14:58
Гэтыя рашэнні, на думку Масквы, прымаліся людзьмі, якія «проста не валодаюць надзейнай інфармацыяй».
Маскваjackmac34/pixabay.com/CC0

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, каментуючы прысуджэнне Еўрапарламентам Аляксею Навальнаму прэміі Сахарава, у чацвер заявіў, што «ніхто не можа прымусіць» расійскі ўрад «праяўляць павагу да такіх рашэнняў».

Пяскоў запэўніў, што Расія паважае Еўрапарламент. Затым ён дадаў: «Але ніхто не можа прымусіць нас праяўляць павагу да падобных рашэнняў». Гэтыя рашэнні, на яго думку, прымаліся людзьмі, якія «проста не валодаюць надзейнай інфармацыяй».

Каментуючы ўзнагароду, прэс-сакратар Крамля назваў Навальнага «асуджаным, які адбывае пакаранне», імкнучыся не згадваць яго імя.

Ён таксама раскрытыкаваў фразу пра «бязмежную смеласць», якую ЕП ужыў у дачыненні да Навальнага. «Мы лічым, што сваімі рашэннямі Еўрапейскі парламент значна дэвальвуе значэнне гэтых слоў», – сказаў прадстаўнік Крамля.

Прэмія імя Сахарава «За свабоду думкі» штогод уручаецца Еўрапарламентам. Яна была заснаваная ў 1988 годзе ў гонар асоб і арганізацый, якія абараняюць правы чалавека і асноўныя свабоды. Назва была нададзена ў гонар савецкага фізіка і палітычнага дысідэнта Андрэя Сахарава.

ав

Аляксей Навальны – лаўрэат сёлетняй прэміі ЕП імя Сахарава

20.10.2021 15:27
«Спадар Пуцін, вызваліце Аляксея Навальнага!», -заклікалі ў Твітары прадстаўнікі Еўрапейскай народнай партыі.