Беларуская Служба

Яраслаў Качыньскі: Польшча гатовая да далейшага ўмацавання ўсходняй мяжы

04.06.2022 15:38
Сёння прайшоў з'езд кіроўнай партыі «Права і справядлівасць».
Яраслаў КачыньскіFoto: PAP/Radek Pietruszka

Кіроўная партыя распачынае серыю сустрэч з выбаршчыкамі і паездкі па ўсёй краіне. Пра гэта было заяўлена падчас праграмнага з’езду партыі, які прайшоў сёння ў падваршаўскіх Марках. Спікер Сейма Эльжбета Вітэк адзначыла, што ў рамках турнэ па рэгіёне яна хацела б зрабіць першыя крокі на польска-беларускую мяжу.

Кіраўнік партыя Яраслаў Качыньскі падкрэсліў на партыйным з’ездзе, што Польшча гатовая да далейшага ўмацавання ўсходняй мяжы. Ён дадаў, што ні ў каго ў польскім урадзе не было сумненняў у тым, што міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю з'яўляецца толькі прэлюдыяй да цяперашняй агрэсіі з боку Расіі.

-Калі трэба будзе будаваць чарговыя муры на нашай мяжы, хоць мы гэтага не хочам, але палітыка бяспекі прымушае браць пад увагу розныя чорныя сцэнары, то мы будзем гэта рабіць. Калі трэба будзе ўзмацніць ужо існуючы, то мы таксама будзем гэта рабіць. Няхай ні ў каго не будзе сумневаў, бо мы будзем абараняць Польшчу.

Яраслаў Качыньскі дадаў, што ўсе рашэнні адносна ўмацавання мяжы з Беларуссю, уключаючы будаўніцтва сцяны, былі прынятыя ў чэрвені 2021 года. Ён дадаў, што тады, пасля падзей у Літве, якая ўжо змагалася з міграцыйным крызісам, стала зразумела, што чакае на мяжы з Беларуссю.

ав

Разам з прагрэсам у будове муру на мяжы змяншаецца колькасць нелегальных мігрантаў

04.06.2022 08:07
Да гэтага часу на польска-беларускай мяжы пабудавана 120 кіламетраў фізічнага барʼера.