У Вільні ды ў Варшаве 26 жніўня пройдзе прэзентацыя кнігі «Гаспадыня восеньскага дому». Гэта сабраная пад адной вокладкай уся літаратурная спадчына беларускай паэткі Таццяны Сапач, якая трагічна загінула напрыканцы снежня 2010 году.
Кнігу, выдадзеную ў пражскім выдавецтве «Вясна», падрыхтаваў муж Таццяны Сяргей Дубавец. Пра вершы маці, пра новая выданне распавядае дачка Таццяны Сапач Адэля Дубавец, а гутарку з ёй запісаў наш падляшскі карэспандэнт Яраслаў Іванюк.
Слухайце аўдыё!
эж