На 83 годзе жыцця памёр Марэк Гашыньскі, легендарны аўтар і музычны журналіст, шмат гадоў звязаны з Польскім радыё, аўтар тэкстаў папулярных песень, у тым ліку супер хіта Чэслава Немана «Сон пра Варшаву». Марэк Гашыньскі – спецыяліст па гісторыі польскай папулярнай музыкі, музычны крытык, а таксама аўтар кніг і манаграфій, прысвечаных эстрадзе і року. За сваю працяглую кар'еру напісаў каля 150 тэкстаў песень, надзвычай папулярных у 1960-80-я гг. Многія з іх сталі хітамі, якія памятаюць і спяваюць дагэтуль.
Марэк Гашыньскі лічыцца адным з першых польскіх дзіджэяў. Паводле ўспамінаў тагачаснай варшаўскай творчай тусоўкі, у 1969 ці 1970 годзе ў паўночным крыле варшаўскага «Гранд Гатэля» паўстала першая дыскатэка заходняга ўзору. Дзіджэямі на ёй былі, між іншым, музыка Пётра Качкоўскі і Марэка Гашыньскі. Яны ладзілі дыскатэкі, не ведаючы ўвогуле, што гэта такое. Як успамінаў Гашыньскі, паколькі клубнай музыкі яшчэ не было, яны гралі творы, якая ім падабаліся: блюз і рок-н-рол.
Безумоўна на гэтых дыскатэк гучаў твор з першай кружэлкі знакамітага польскага гурта «Чырвоныя гітары», назва альбому – «To właśnie my» («Гэта ўласна мы») 1966 г, а твору – «Nie zadzieraj nosa» («Не задзірай нос»). Словы вядома ж Марэка Гашыньскага, а музыка Севярына Краеўскага.
Сярод 150 твораў Марэк Гашыньскага, пакладзеных на музыку, асабіста я вылучыў бы кампазіцыю «Gdzie się podziały tamte prywatki» у выкананні Войце Гансоўскага. Гэтая песня каранае сваёй меланхолія цягучым настальгіяй.
Марэк Гашыньскі – уладальнік прэстыжнай узнагароды Залатога мікрафона Польскага Радыё. У 2015 годзе за выдатны ўклад у развіццё Польскага радыё атрымаў Афіцэрскі крыж ордэна адраджэння Польшчы. А праз пяць гадоў Марэк Гашыньскі быў уганараваны Срэбным медалём «За заслугі перад культурай» Gloria Artis, але напэўна найвялікшай узнагародай Марэка Гашыньскага была народная любоў да яго творчасці, якая з пэўнасцю на дзесяцігоддзі перажыве свайго аўтара.
Слухайце аўдыё!
iar/pr/эж