Беларуская Служба

Сітуацыя ў лясах пасля паводкі катастрафічная

21.09.2024 08:55
Леснікі просяць не хадзіць цяпер у лес.
Stary Gierałtów (woj. dolnośląskie), 20.09.2024.
Stary Gierałtów (woj. dolnośląskie), 20.09.2024. PAP/Maciej Kulczyński

Леснікі заклікаюць не заходзіць у лясы на пацярпелых ад паводкі тэрыторыях. Як сказаў у эфіры Польскага радыё намеснік дырэктара Дзяржаўных лясоў Ежы Фіяс, сітуацыя там катастрафічнаяю

- Грунт размякчыла вада, дрэвы нахіленыя ветрам. Існуе пагроза, што дрэва на вас упадзе, могуць таксама быць небяспечна перанасычаныя вадой зоны і падтопленыя ўчасткі. Мы папярэджваем насельніцтва аб'явамі, якія размяшчаем на тэрыторыі гміны і ў лясніцтвах, просім захаваць здаровы розум.

Ежы Фіяс адзначыў, што супрацоўнікі лясной службы выехалі дапамагаць на затопленых населеных пунктах, дзе забяспечваюць сувязь і электраэнергію.

яс/IAR