Беларуская Служба

У Дзень роднай мовы прэзідэнт ушанаваў памяць стваральніка першага тлумачальнага слоўніка польскай мовы 

21.02.2026 11:11
Самуэль Багуміл Ліндэ — адна з ключавых постацей польскай гуманістыкі. 
        .   255     .
Самуэля Багуміла Ліндэ — аўтара «Слоўніка польскай мовы». Сёлета спаўняецца 255 гадоў з дня нараджэння навукоўца. Polskie Radio/grafika na podstawie materiałów domeny publicznej (Polona/Wikimedia)

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ад імя прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага былі ўскладзены кветкі на магілу мовазнаўцы Самуэля Багуміла Ліндэ  — аўтара «Слоўніка польскай мовы». Сёлета спаўняецца 255 гадоў з дня нараджэння навукоўца.

Свята адзначаецца 21 лютага па рашэнні UNESCO і закліканае абараняць моўную разнастайнасць і падтрымліваць нацыянальныя традыцыі.

Самуэль Багуміл Ліндэ — адна з ключавых постацей польскай гуманістыкі. Яго «Слоўнік польскай мовы», выдадзены ў 1807–1814 гадах, стаў першым аднамоўным нацыянальным слоўнікам. Выданне ўключае каля 60 тысяч артыкулаў з тлумачэннямі паходжання слоў і прыкладамі іх ужывання.

Слоўнік адыграў значную ролю ў захаванні польскай мовы ў перыяд падзелаў краіны. Магіла Ліндэ знаходзіцца на евангеліцка-аўгсбургскіх могілках у Варшаве.

pap/эж